Спадчына: Ганаровае званне «Крэпасць герой»
Аўторак, 24 Люты 2015 12:53
8 мая 2015 г. – 50 гадоў назад Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой” (1965)
Гарады-героі – сімвал славы савецкага народа, прыклад яго масавага гераізму і самаахвярнасці. Званне “Горад-герой” у якасці дзяржаўнай узнагароды было ўстаноўлена 8 мая 1965 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Першымі гарадамі-героямі сталі Масква, Ленінград, Валгаград, Кіеў, Адэса і Севастопаль, якія вызначыліся гераічнай абаронай у час Вялікай Айчыннай вайны.